Ты ў сэрцы маім, Беларусь!

26.02.2024
Святочны канцэрт “Ты ў сэрцы маім, Беларусь!” у Адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання адбыўся на Першамайскім участку № 4.

         Паклон я шлю Радзіме – Беларусі…

         Мой любы край, зямля маіх бацькоў!

         Табою я ўсім сэрцам ганаруся.

         Табе і песні нашы, і любоў!

Пранікнёныя мелодыі і словы любові, гонару, павагі да роднага куточка малой радзімы, цудоўнай Свіслаччыны гучалі ў гэты дзень у выкананні вучняў і настаўнікаў Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў. Юныя таленавітыя музыкі і педагогі шчыра дарылі сваё майстэрства слухачам – ансамбль скрыпачоў малодшых класаў (кіраўнікі Чуланава І.У., Барэль І.А., канцэртмайстар Сідаркевіч А.М.), узорны эстрадны інструментальны ансамбль “Вдохновение” (кіраўнік Чуланава І.У., канцэртмайстар Барэль І.А.), харавыя калектывы “Акварель” (кіраўнік Карнацэвіч Т.А., канцэртмайстар Курбат І.Р.), “Мечта” (кіраўнік Клімчук А.А., канцэртмайстар Курбат І.Р.), узорны ансамбль народных інструментаў “Калінка” (кіраўнік Вайцяхоўская Т.К., канцэртмайстар Сухоцкая І.В.), харэаграфічны ансамбль “ЛяЛяDanse” (кіраўнік Сізоненка А.А.), Алёна Кашлей, Ульяна Дзюрбаш, Дар'я Турак, Паліна Рудоміна, Дар'я Іванчук, Ілля Щолак, Дар’я Паленік, Анастасія Курбат разам з вядучай канцэртнай праграмы Аленай Эдуардаўнай Максімовіч.

Зямля беларуская! Дарогамі шматлікіх выпрабаванняў крочыць твая гісторыя з глыбіні стагоддзяў і паўстае перад нашчадкамі слаўны шлях барацьбы і змаганняў за родны край, за нашу Незалежнасць, за нашу цудоўную краіну – Беларусь. Няхай жа вечна лунае над мірнай краінай наш родны сцяг! Сцяг годнасці і гонару, змаганняў і адкрыццяў – сцяг Перамог! Росквіту і дабрабыту табе, родная Беларусь!!!

 

поделиться в: