Мая Радзіма, Беларусь!

27.01.2025
26 студзеня – адказны дзень для грамадзян нашай краіны. Беларусы выбіраюць мірную, квітнеючую Будучыню! У Дзень выбараў Прэзідэнта Республікі Беларусь на Першамайскім участку для галасавання № 4 адбыўся святочны канцэрт “Мая Радзіма, Беларусь!”.

 

Пранікнёныя мелодыі і словы любові, гонару, павагі да Бацькаўшчыны, цудоўнай Свіслаччыны гучалі у выкананні таленавітых вучняў і настаўнікаў Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў. Юныя музыкі і педагогі шчыра дарылі сваё майстэрства слухачам – ансамбль скрыпачоў сярэдніх класаў, ансамбль скрыпачоў (кіраўнікі Чуланава І.У., Барэль І.А., канцэртмайстар Сідаркевіч А.М.),  вакальны ансамбль “Дамінанта” (кіраўнік Карнацэвіч Т.А.), узорны ансамбль народных інструментаў “Калінка” (кіраўнік Вайцяхоўская Т.К., канцэртмайстар Сухоцкая І.В.), ансамбль гітарыстаў “Акцэнт” (кіраўнік Вайцяхоўская Т.К.), харэаграфічны ансамбль “Крэатыў” (кіраўнік Сізоненка А.А.), народны інструментальны ансамбль “Экспромт” (кіраўнік Сікор І.С.), Федарчук Анастасія, Пелеш Аляксандр, Салейка Вераніка, Ткачук Міла, Клімчук Ганна Андрэеўна разам з вядучай канцэртнай праграмы Аленай Эдуардаўнай Максімовіч.

Росквіту і дабрабыту табе, мая Радзіма, Беларусь!!!

поделиться в: